Нерэіда (спадарожнік Нептуна)
Нерэіда | |
---|---|
спадарожнік Нептуна | |
Першаадкрывальнік | Джэрард Петэр Койпер |
Дата адкрыцця | 1 мая 1949 |
Арбітальныя характарыстыкі | |
Вялікая паўвось | 9623700 км |
Эксцэнтрысітэт | 0,7512 |
Перыяд абарачэння | 360,1362 сутак |
Нахіл арбіты | 27,6° (да плоскасці экліптыкі) |
Фізічныя характарыстыкі | |
Дыяметр | 340 км |
Сярэдні радыус | 5513400 км |
Маса | 3,1×1019 кг |
Шчыльнасць | 1,5 г/см³ |
Перыяд вярчэння вакол сваёй восі | 11 гадз 31 хв |
Альбеда | 0,14 |
Тэмпература паверхні | 51 K |
Нерэі́да (стар.-грэч.: Νηρεΐς) — спадарожнік Нептуна, адкрыты 1 мая 1949 года Джэрардам Койперам. Спадарожнік названы ў гонар нерэід — марскіх німф з грэчаскай міфалогіі. Дыяметр Нерэіды 340 км, гэта трэці па велічыні спадарожнік Нептуна. Яе арбіта мае адзін з самых вялікіх эксцэнтрысітэтаў сярод спадарожнікаў Сонечнай сістэмы (0,75), яе адлегласць да Нептуна вагаецца ад 1,4 млн км да 9,6 млн км (у сярэднім 5,5 млн кіламетраў). Высокі эксцэнтрысітэт арбіты гаворыць пра тое, што спадарожнік, магчыма, з'яўляецца астэроідам, захопленым Нептунам, ці аб'ектам пояса Койпера. Доўгі час Нерэіда лічылася самым аддаленым спадарожнікам Нептуна.
У 1989 годзе міма Нептуна на адлегласці 4,7 млн км пралятаў зонд Вояджэр-2. На такой вялікай адлегласці атрымаць падрабязныя здымкі Нерэіды не атрымалася. Нерэіда застаецца адным з самых малавывучаных спадарожнікаў Нептуна.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Нерэіда на сайце NASA Архівавана 26 жніўня 2009.